Буся

RSS Feed
Яшчэ не ацэнена

На крыжы твайго цела
вяртаюцца з выраю
траваквецце і птаства,
матылі і грамы.

Убачыць цябе ў палёце –
атрымаць блаславенне,
убачыць на доле –
уварціцца перасцярогі.

«Буся! Буся!» –
гукаюць услед табе дзеці,
а ты ляціш у гняздо сваё,
вятрам і небу адкрытае,
і засяроджана молішся
за іх
доўга-доўга.

Бусько, буся,
чорна-чырвана-белы
герогліф жыцця,
пацалунак прыроды,
якога баяцца
балотныя жабы і гады.

Пацалунак вясны
ззімелым
Палессю і мне.

Іншыя вершы аўтара