Юрась Півуноў
RSS FeedСінеча нябёсаў
Сінеча нябёсаў,
І вецер паўночны,
Сады зацьвітаюць,
І ранкам марозна.
У сад пракаветны
Ступаю нясьмела,
Між дрэў там блукае
Чароўная фея.
Дзяўчына у лёгкім,
Сьвяточным убраньні,
Імя ёй – Венера,
Багіня Каханьня...
Травеньскі дождж
У пакоі становіцца цёмна, нібы зьмярканьнем, ад вялікай шэрай хмары, і хутка па падваконьні бомкаюць буйныя кроплі дажджу, пырскі ад якіх трапляюць на шыбу, пакідаючы на ёй сьлед свайго кароткага жыцьця - жыцьця ад хмары-матулі да зямлі-красуні. Срэбра-прамяністыя дажджынкі скачуць па даху, шапацяць у лістоце дрэў, сьмела ныраючы у шматлікія азяркі-калюжкі, якія сабраліся ад гэтага шчодрага і цёплага дажджу.
Усё жывое на зямлі радуецца гэтаму травеньскаму навальнічнаму дожджыку: бярозкі-прыгажуні і рабінкі-сястрычкі, стройныя клёны і пяшчотныя жаноцкія вербачкі-дзевачкі, і нават стары мажны волат-дуб на ўзгорку, і той нібы маладзее і выпроствае свае пакручастыя галіны зь лісточкамі-дубочкамі насустрач празрыстым, звонкім дажджынкам-дзяўчынкам. Зямля ўдзячна ўбірае жыватворную вадзіцу, каб потым спаўна аддаць яе ўжо сваімі гаючымі сокамі ўсяму жывому.
Апошнiя водгукi
2 года 42 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 44 недели назад
2 года 44 недели назад
2 года 44 недели назад
2 года 44 недели назад
2 года 44 недели назад
2 года 44 недели назад
2 года 44 недели назад
2 года 44 недели назад