Авяр’ян Дзеружынскі
RSS FeedВеснавая раніца
Ціха абуджаюцца
Росныя палі,
Веснавая раніца
Крочыць па зямлі...
Промнямі агністымі
Саграе зямлю,
Зерні залацістыя
Кідае ў раллю.
А як напрацуецца,
На спачын ідзе,
Ніваю красуецца
Цэлы весні дзень.
Вясна
Вясна гаспадарыць,
Як рупная маці:
Яна шые полю
Зялёнае плацце
I лесу, і лугу,
I саду адзенне,
Нясе ў наваколле
Красу, абнаўленне.
Апошнiя водгукi
20 недель 6 дней назад
21 неделя 6 дней назад
22 недели 5 дней назад
22 недели 6 дней назад
23 недели 1 день назад
23 недели 2 дня назад
23 недели 2 дня назад
23 недели 2 дня назад
23 недели 2 дня назад
23 недели 2 дня назад