Чакаю садоў красавання
RSS FeedСэрца б’е гулка, і свецяцца вочы,
Ну што мне, што болей паўсотні ўжо маю, —
Іду цераз дні, іду цераз ночы,
Пакуль што вятрам галавы не схіляю.
Дарма мятлюга рагоча і кружыць
I белымі-белымі пасмамі горне,
Дарма і ночка палохае сцюжай,
Накрыць мяне хоча коўдраю чорнай.
Часу не здамся! Праз буры ліхія
Прыйду, як жадаю, вясне на спатканне.
Пахі трывожаць мяне веснавыя,
I зноў я чакаю садоў красавання!
Апошнiя водгукi
4 года 3 недели назад
4 года 4 недели назад
4 года 5 недель назад
4 года 5 недель назад
4 года 5 недель назад
4 года 5 недель назад
4 года 5 недель назад
4 года 5 недель назад
4 года 5 недель назад
4 года 5 недель назад