Май.

RSS Feed
Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Паветра дыхае цяплом,
Прыгрэла сонца веснавое,
Зазелянела ўсё кругом,
Народ ва ўзвышаным настроі.

І я іду насустрач сонцу,
Лаўлю вясёлыя прамені,
У неба сінь гляджу бясконца –
Знаходжу тут сваё натхненне.

І зноў мне хочацца пісаць,
Адкрыць душу і сэрца насцеж,
Пачуцці вершам перадаць,
Кахання ўсім жадаць і шчасця…

1 мая 2015 г.