Маленечкае дрэўца-немаўлятка...
RSS FeedМаленечкае дрэўца-немаўлятка,
Як птушаня пужлівае, яно
Хістаецца і хіліцца да маткі,
А ў маткі той дзіцятка не адно,
Іх тут навокал цэлая чародка
Даверлівых зялёных немаўлят.
Ім холадна ад ветру, ім дрыготка,
Для іх чаканы сонечны пагляд.
А маці шчодра падстаўляе грудзі,
І разам з ёю кружыцца Зямля.
А што, калі па лесе пройдуць людзі?
Жывым ці застанецца немаўля?
Апошнiя водгукi
1 год 5 недель назад
1 год 6 недель назад
1 год 7 недель назад
1 год 7 недель назад
1 год 7 недель назад
1 год 7 недель назад
1 год 7 недель назад
1 год 7 недель назад
1 год 7 недель назад
1 год 7 недель назад