Мацней, крыло!

RSS Feed
Сярэдняя: 3.9 (9 галасоў)

Шпакі —
Глядзіце! —
Засяляюцца.
Шпакоўні —
Іх найлепшы дом,
Дзе наваселлі пачынаюцца
Спрадвечнай бойкай з вераб'ём.
Стаіць шпачыны свіст над сёламі,
Які не ўгледзіш з-пад рукі.
— Мы не збіраемся быць кволымі,
Перасміхаюцца шпакі.
Ну, што сказаць вам,
Перасмешнікі?
I чым вас шчыра надзяліць?
Няхай шпакоўні поўняць песенькі
Каб ведалі,
Вам добра жыць!
Вы —
He арлы
I вы —
He вораны.
I ваша —
Мірнае жыллё.
Ды кліча вас
Прастор азораны —
Мацней,
Шпачынае крыло!