Мне з кожным годам даражэй...
RSS FeedМне з кожным годам даражэй
Твае, вясна, дары-гасцінцы,
Здаровы хмель тваіх дражджэй
У кожнай тоненькай сцяблінцы.
Мне ўсё мацней карціць пачуць
Званочак срэбны ў паднябессі,
Прыпільнаваць, калі чуць-чуць
Падснежнік выгляне на ўзлессі.
Я прагным сэрцам п'ю настой
Тваіх чаромух і баюся,
Што развітаюся з табой,
А ўдосталь так і не нап'юся.
Апошнiя водгукi
1 год 32 недели назад
1 год 33 недели назад
1 год 33 недели назад
1 год 34 недели назад
1 год 34 недели назад
1 год 34 недели назад
1 год 34 недели назад
1 год 34 недели назад
1 год 34 недели назад
1 год 34 недели назад