Ноччу халоднай ліхтар ацалелы...
RSS FeedНоччу халоднай ліхтар ацалелы
Полымем сінім гарыць ля акна.
Нібы па снезе з пралескай нясмелай
Ходзіць здзіўлёна і ўцешна вясна.
Я патушу навагоднія свечы,
Выйду ў сад, дзе гравюрна ад дрэў,
I пазваню ў твой даверлівы вечар,
Каб дабратою сваёй адагрэў.
Будуць гудкі, будзе пуста ў кватэры,
Хто ж у мінулае звоніць, скажы...
Рукі твае, іх пяшчоту не вернеш
З даўняй замглёнай жыццёвай імжы.
Будзе снягоў яшчэ многа над намі,
Звон іх шкляны не з'ядноўвае нас,
Мы на спагаду спазніліся самі,
I нелюбоў паміж намі адна.
Дрэвы ў садзе малочна сівеюць,
Лёс не аб'едзеш, як прывідны знак.
Рукі цягну да цябе праз завеі
I не магу дацягнуцца ніяк.
Апошнiя водгукi
2 года 40 недель назад
2 года 41 неделя назад
2 года 42 недели назад
2 года 42 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад