Вясна.

RSS Feed
Яшчэ не ацэнена

Я па снезе іду ля вясёлай ракі,
За ракою на лыжах пайшлі хлапчукі.
А на дрэвах вароны крыламі махаюць
І вясну яны ўпарта да нас зазываюць.
Сонца ў небе смяецца і ззяе на снезе,
Быццам хоча сказаць,што вясна ўжо едзе.
А ў паветры запахла чыстай,чыстай вадою,
І я ўнуку сказаў,што запахла вясною.
І ад радасці мілай заскакаў ён на снезе,
Сапраўды бы ўбачыў,што вясна ўжо едзе.

Іншыя вершы аўтара