Завіруха ў траўні

RSS Feed
Яшчэ не ацэнена

Завіруха ў траўні
Не даруе небу:
Нізрынае багнай
У пялёсткі дрэў;
На тэрасаў мэблю
Сыплецца пабелам;
Са снягоў сатканы
Дзьмухаўцоў пасеў.

Толькі зазірнула
У край замёрзлы спёка —
І яе адразу ж
Лёд сячэ крыжом...
У траўні завіруха
Надыходзіць лёгка,
А сыходзіць толькі
Чэрвеньскім дажджом.

Іншыя вершы аўтара