дождж
RSS FeedМайскі дождж
Калі мы выйшлі на парад,
Сцяг узнялі чырвоны,
Праз гарадскі расцвіўшы сад
Прарваўся дождж калонай.
Не рады перш яму былі,
Не ў час прыйшоў ён з ветрам.
Але свой звон і гром калі
У адно ён зліў з аркестрам,
Калі на сценах камяніц,
На рыштаваннях новых
Ён з феерверкам бліскавіц
Заззяў шматкаляровы
I сцяг вясёлкавы узняў
Над першамайскай плошчай, —
Яго з нас кожны прывітаў
I з ім пайшоў ахвоча.
I там, дзе разам мы прайшлі,
Вясенні гул не моўкнуў,
Газоны пышна расцвілі,
Зазіхацелі вокны.
Аж не хацелася ужо
Нікому расставацца
З вясеннім ласкавым дажджом,
З яго цяплом гарачым.
А ён усе ішоў далей,
За шумныя прадмесці,
I знік у залатой імгле,
У чыстым полі дзесьці,
Адкуль часамі далятаў
Звон рэк, бароў знаёмы,
Шум руні, пах мядовых траў,
Што святкавалі з громам.
Першы вясновы лівень
Яго чакалi мы на кожным днi,
I ўсё ж уразiў ён, як нечаканасць:
Густы i цёплы, хлынуў з вышынi -
Змываць пазiм'е, разганяць заспанасць.
I ты, пад музыку мiльёнаў струн,
Шчаслiвы, шэпчаш: "Верце, людзi, верце -
У дружны рост усходаў i задум,
У добры плён на нiве i на сэрцы!"
Свята зямлі
Першы гром быў сёння ўночы,
Дождж да дня шумеў вясёла.
Ранак вытарашчыў вочы,
Як дзіця, глядзіць наўкола.
Што за ноч магло зрабіцца!
Перайначана ўсё чыста:
Поле дыхае, дыміцца
Парай лёгкаю, празрыстай.
Набрынялыя пупышкі,
Раскалоўшыся ад грому,
Прыбіраюць цветам пышным
Кожнай яблыні карону.
Траўка вылезла ў канаўцы,
А ў гаі — чуваць за мілі —
Музыканты-выканаўцы
Конкурс майскі аб'явілі.
О зямля!
Ты ўся ў абновах!
Ты ў мільён званочкаў звоніш,
Ты на ста пявучых мовах
Весняй радасцю гамоніш.
Ты смяешся так шчасліва,
Што адразу ясна стала,
Як ты доўга, як цярпліва
Свята гэтага чакала!
Апошнiя водгукi
51 неделя 3 дня назад
1 год 2 дня назад
1 год 1 неделя назад
1 год 1 неделя назад
1 год 1 неделя назад
1 год 1 неделя назад
1 год 1 неделя назад
1 год 1 неделя назад
1 год 1 неделя назад
1 год 1 неделя назад