Аднойчы

RSS Feed
Яшчэ не ацэнена

Аднойчы ўвесну, нібы лёд,
ад плёсаў-плошчаў непрытульных
асфальт пачне свой крыгаход
між берагоў прыціхлых вуліц.

І людзі выйдуць паглядзець
на небывалае здарэнне,
і стануць душамі святлець,
і прагнуць самаачышчэння.

І разняволены праспект
ва ўсёй сваёй красе шырокай
блакіт пралесак панясе,
адлюстраваны ў сотнях вокан.

Іншыя вершы аўтара