Раманс
RSS FeedЦі згараў майскі дзень у журбе,
ці мо бэз расквітнеў так спакусна, —
я пракляў гэты міг, і сябе,
і твае паслухмяныя вусны.
Шчасце ж нас абмінула наўзбоч,
не прынеслі залеву грымоты…
За пяшчоту на веснюю ноч
неспакой, што ў душы назаўсёды.
оч оч оч
мне нана водгук