Час бэзу
RSS FeedБэз безупынны, бязлітасны, бэз летуценны,
Бэз як бязмежжа памкненняў, пачуццяў іграння.
Бэз каралеўскі, сармацкі, бухмата-праменны,
Бэз як прэлюдыя лета, фарцісіма траўня.
Як мы з табою адкрылі такую краіну?
У кнізе якой прачыталі, з якой бібліятэкі?
Спынімся ж тут, каб таемную зведаць хвіліну
Бэзавай, боскай, пяшчотнай чароўнай апекі.
Бэз каляровы, ліловыя вогнішчы бэзу,
Срэбныя футры, драбнюткія флянсікі кветак.
Хтосьці самотны, напэўна, прыдумаў імпрэзу:
Гэта фарцісіма траўня, прэлюдыя лета.
Бэз як бяспечнасць, як сімвал радзінных фальваркаў,
Кожнай шляхецкай сядзібы належнае ўбранне,
Бэз як вяршэнства Айчыны, а ўсіх недавяркаў
Зможа вясна гэтым бэзавым траўневым граннем.
Бэз як бясконцасць высока абранага шляху.
Бэз як ахова на гэтым шляху ад нячыстых.
Бэз як шаленства... Я трачу прытомнасць ад паху
I ад кахання.
Бэз!
Гэта Боскі трыумф урачысты.
Апошнiя водгукi
2 года 42 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 44 недели назад
2 года 44 недели назад
2 года 44 недели назад
2 года 44 недели назад
2 года 44 недели назад
2 года 44 недели назад
2 года 44 недели назад
2 года 44 недели назад