Дрэвы рукамі- галінамі
RSS FeedДрэвы рукамі- галінамі
Неба імкнуцца абняць
У вышыні над далінамі
Птушкі на поўнач ляцяць
Неба – ты ўсіх аб’яднала
Купалам сінім сваім
Нам хіба гэтага мала
Што мы пад небам стаім?
Неба – усё, чым я дыхаю
Неба – усё, чым жыву
Гэтай вясновай адлігаю
Ў неба ўздымі галаву
Неба усіх робіць роўнымі
Неба ўсім шанец дае
I прамянямі няўлоунымі
Жывіць пачуцці мае
Неба увесну адметнае
Сінню глыбокай такой
Вось ад чаго мае беднае
Сэрца губляе спакой
30.03.2002
Апошнiя водгукi
2 года 48 недель назад
2 года 49 недель назад
2 года 50 недель назад
2 года 50 недель назад
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад
2 года 51 неделя назад