Вясновае
RSS FeedГоркі пах палыну,
Не зап'еш, не заснеш.
Забягу, загляну,
Як і чым ты жывеш.
Водар свята ў лясах,
Адступаецца снег.
Знаю, гэта вясна
Разбудзіла мяне.
I канчаецца сон
Бесклапотных начэй.
Маладых маіх дзён
Звоніць першы ручэй.
Яўгенія Янішчыц-вельмі
Яўгенія Янішчыц-вельмі таленавітая пісьменніца...Я захапляюся яе творчасцю,у яе творы вельмі душэўныя, незвычайныя...Асабліва падабаюцца яе вершы на філасофскую тэматыку..
Да,сапраўды,Яугенія
Да,сапраўды,Яугенія Янішчыц-гэта паэтэса ад БОГА!