Вясновая кніга
RSS FeedВясна ў ядвабах, аксамітах
Прыйшла на пушчы і палі,
Зімы даношаную світу
Зняла з набраклае зямлі.
Прыйшла — і рэчка заспявала,
Успыхнуў, быццам свечка, куст...
Усё як ёсць пафарбавала
Пад свой зялёна-сіні густ.
Нібы хто жаўрукоў шархоткі
Прыбіў да неба-палатна,
На дрэвах пчол руплівых сходкі
Гудуць ад золку да цямна.
Пакінуўшы далёкі вырай,
Вярнуўся ўвесь птушыны рой,
I бусел, як ТУ-104,
Прымчаў аднойчы раніцой.
Працуючы ўвесь дзень з ахвотай,
Свой дом узвёў без малатка.
Забарабаніў белым шротам
У гляк бярозавік з латка.
Блішчаць пад сонцам баразёнкі,
А цішу трактар скалануў,
Як быццам першыя старонкі
Вясновай кнігі адгарнуў.
ВЯСЕННЯЕ ШЧАСЦЕ
Калi паводка усiх знясе
I снег апошнi ушчэнт расплавiць,
Мне будзе радасна у вадзе,
Якая хату мне заплавiць.
I адзiчэлы, i нямы,
Душой злаулю я венчык шчасця,
Якi не бачыу у зiмы,
Якi разломвалi на часткi...
Цяпер вiтаць мне сiнi свет!
Ляцець вадой у час адлiгi!
I не пакiнуць нават след
Ад самай тонкай, беднай крыгi!