Чаканне

RSS Feed
Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Сады у радасным чаканні
Стаяць, набракшы ад расы.
Хрыпяць прыглушана ў тумане
Варон сырыя галасы.

І ўся зямля, нібы прылазнік
Вясны і цёплай цішыні.
А першы шпак, як домаўласнік,
Глядзіць скептычна з вышыні...

Я многа скептыкаў пабачыў
З душой, спустошанай датла;
У іх і нюх, і спрыт сабачы,
I боязь рэзкага святла.

Ледзь толькі што — яны адразу
Шукаюць хітра сто прычын...
Прабач мне, птушка, за абразу:
Ты тут, як кажуць, ні пры чым.

Давай удвух сустрэнем ранне
Сярод туманнай сівізны.
I я стаю, стаю ў чаканні
Празрыстай, сонечнай вясны.

очень красивый стих)

очень красивый стих)