He спі y ноч, калі рака...
RSS FeedHe спі y ноч, калі рака
За грэбляй зашуміць
I дождж галінкі вішняка
Старанна стане мыць.
Калі у завязі тугой
Прачнецца кволы ліст
I вырай ранні над страхой
Узніме шум і свіст.
Калі усходы на палях
Праклюнуцца ў цішы
I стануць ападаць на шлях
Са звонам ледзяшы.
Калі з-пад снегу дзе-нідзе
Трава убачыць свет, —
Вясна ідзе, вясна ідзе
За пасланцамі ўслед.
Прыводзіць сілы свае ў рух
Паўсюль, дзе ні ступі.
Каб з ёй не размінуцца, друг, —
У гэту ноч не спі.
водгук на верш
Прачытау верш-спадабауся.
Шчыры дзякуй!
З павагай-Лявон.
Спасибо большое внекласснаое
Спасибо большое внекласснаое чтение во вторник 2013 12 03 незнал где искать напаролся на сайт
И тут стихи я начял радовотся! Спасибо за стихи! Илья Б. Р.