прырода
RSS FeedHe спі y ноч, калі рака...
He спі y ноч, калі рака
За грэбляй зашуміць
I дождж галінкі вішняка
Старанна стане мыць.
Калі у завязі тугой
Прачнецца кволы ліст
I вырай ранні над страхой
Узніме шум і свіст.
Калі усходы на палях
Праклюнуцца ў цішы
I стануць ападаць на шлях
Са звонам ледзяшы.
Калі з-пад снегу дзе-нідзе
Трава убачыць свет, —
Вясна ідзе, вясна ідзе
За пасланцамі ўслед.
Прыводзіць сілы свае ў рух
Паўсюль, дзе ні ступі.
Каб з ёй не размінуцца, друг, —
У гэту ноч не спі.
«Так доўга цябе не было!..»
«Так доўга цябе не было!..»
Сцяблінка
выжальваецца лістку.
Будзіць лёс
На лес вятруга гнеў абрынуў,
П’яны, галосіць штось вясне,
Сваволіць, блазан, у ялінах, –
Страсае снег.
Разбойным свістам поўніць гоні,
Калоціць мроіва бяроз,
Здранцвеласць душаў прочкі гоніць
І будзіць лёс.
Здзірае, бы чадру з дзяўчыны,
Вякоў зняволеных праклён, –
Зямлі, спрадвечнае рабыні,
Страсае сон…
Апошнiя водгукi
2 года 40 недель назад
2 года 41 неделя назад
2 года 42 недели назад
2 года 42 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад