Краса свету (з паэмы «Яна і я»)
RSS FeedВясна, вясна! О, колькі ў табе шчасця!
О, колькі радасці прыносіш ты з сабой!
Умееш ты ў душы агонь раскласці
I грудзі распаліць агністай барацьбой.
Святлом свет цэлы заліла гарачым,
Раскінула з зялёнасці жывы шацёр,
На ўсім зямлі абшары доўгаспячым
На сваіх кроснах выткала чароўны ўзор.
О, цешся з гэтага сама, вясна ты!
Ўжо славу блаславяць цяпер усе тваю —
Зямля і неба, і вецер крылаты,
I я красе тваёй сваю дань аддаю.
Гэй, ажыло зямлі старое папялішча!
Зайгралі рэчкі, плечы выраўнаваў бор,
Спраўляе птушак жвавы рой ігрышча
I падлятае з радасцю чуць не да зор.
I думка ўвысь ляціць на вольных крыллях,
Як бы самому богу мела расказаць
Аб тых нягаданага свята хвілях,
Якім вясна яе умела счараваць.
Ляці, імчыся, думка, вышай, далей,
Як вокам стрэліць можна у блакітну даль!
Схапі стуль песню з перуновай сталі
I прынясі мне волю сільную, як сталь!
Я песняй мілую сваю праслаўлю
Паміж народамі сваіх, чужых зямель,
Каб не загінула, як кветка, у бяспраўю, —
Жыла й тады, як ляжа ў вечную пасцель.
А воля мне жалезная патрэбна
За крыўды маёй мілай помстай заплаціць,
Што гаравала так яна бясхлебна,
Што ланцугамі мусіла шмат лет званіць.
Апошнiя водгукi
2 года 40 недель назад
2 года 41 неделя назад
2 года 42 недели назад
2 года 42 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад