Праталіны (з паэмы «Яна і я»)
RSS FeedЎжо на зямлю ляглі праталіны,
Снягоў спаўзае зімавая бель,
Узгоркі свецяць — як апалены,
Вада ў лагчынах жаліцца, як чмель.
Дзе-нідзе глянула нясмелая
Пралеска вочкамі на божы двор, —
Людскіх слёз кветка сіня-белая
Шукае сонца днём, а ночкай — зор.
Крылатыя стварэнні з выраю
Па Млечнаму пуці плывуць, як шнур,
I, творачы малітву шчырую,
Сваіх шукаюць кінутых пячур.
Спагаднае святло нябеснае
На колькі вёрст звялічыла свой шлях,
Па нівах промені пачэсныя,
Як лён той, сцелюцца ў жывых агнях.
I ў хатку заглядаюць промені, —
Дармо што нізкія аконцы ў ёй, —
Гуляюць радасна па коміне
Бліскучай і вясёлаю сям'ёй.
Па ложку, па пасцелі ласяцца,
Цалуючы яе і мой гарачы твар,
Як тыя ветрыкі на пасецы,
Гуляючы ў пякучы летні сквар.
Устань, галубачка бяскрылая,
Заспаны зоры-вочанькі пратры,
Збяромся з думкамі і з сілаю
Жыцця парадак валачы стары!
Праталіна лягла на гонейках,
Збудзілася пралесачка ад сна...
Устань, устань, маё ты сонейка!
Залатаструнна йграе ўжо вясна.
Апошнiя водгукi
2 года 40 недель назад
2 года 41 неделя назад
2 года 42 недели назад
2 года 42 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад