СПАДЧЫНА
RSS FeedЗямля бярозавага гаю,
Блакiтных рэк, лясных азёр.
Цябе быць вечнай заклiнаю
I голас мой ляцiць да зор.
Птушыны лямант спазаранку,
Туман за пяты лiзне зноў.
I малака глячок на ганку
Ды звон балотных камароў.
Табе адной аддана сэрца,
Нас па жыццi ўдаль нясе.
Прыехаць хочацца, сагрэцца,
Як у дзiцячым добрым сне.
Прайсцi да леса па сцяжынцы,
Абняць за вёскай крыж стары.
I пакланiцца той галiнцы,
Што кране плечы на двары.
29.04.2013
Апошнiя водгукi
2 года 40 недель назад
2 года 41 неделя назад
2 года 42 недели назад
2 года 42 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад