Сяргей Брандт
RSS FeedАБДЫМКI МАЙСКАГА ВЕЧАРА
Цеплы майскi вечар неба абдымае,
За ракою вецер на цымбалах грае.
I прыцiхлi ў гнёздах птушкi на яечках,
Пацягнула з леса таемнасцю вечнай.
На вадзе калышацца човен адзiнокi,
Каля млына ў плынi - вiр такi глыбокi.
Плачуць, нiзка сцеляцца, вербачкi зялёныя,
Раздзялiлi берагi iх надоўга з клёнамi.
Пухленькiя хмаркi цень цалуюць горача,
Быццам iз кiшэнi вылецеў анёлачак.
Месячык худзенькi сонна паглядае,
Як у начы нядзельнай зоркi дагараюць.
Серабрыцца вокнамi вёска на ўзгорку,
Зноў туман пральецца каля сада горкiм.
Празвiнiць, схаваецца ў кустах музыка,
Цёплы майскi вечар абдымае цiха.
Сяргей Брандт, 08.05.2013
АДРАДЖЭННЕ
Некалькi тыдняў дзiвосных
У сонечным прывiтаннi,
Зелянню цешацца вёскi,
Бярозкi на скрыжаваннях.
Яблынь пуховыя хусткi,
Што ўсе сады атрымалi,
Водарам свежым i тлустым
Вецер паўднёвы вiталi.
Птушак палёт ганарлiвы
У сiняве паднябеснай,
Клёкат над дахам буслiны
Туман далiкатна завесiў.
Лесам ды лугам, няйначы,
Прыйшло да зямлі веснавое.
Кнiгаўка нешта не плача
Над чорным успаханым полем.
06.05.2013, Сяргей Брандт
Вясна
Iз-пад снегу, на ўзлеску,
Паказалiся пралескi.
Першы подых веснавы -
Павадка грымяць званы.
I гамонiць наваколле,
Раўчукi паўсюды ў полi.
Каля лужы стаiць грак -
Гэта вельмi добры знак.
Хвойнiк малады смяецца:
„Зiма доўга не вярнецца!
Прачынайся ўсё ад сна,
Прынясла цяпло вясна!”
Сяргей Брандт, 02.03.2013
Апошнiя водгукi
2 года 38 недель назад
2 года 39 недель назад
2 года 40 недель назад
2 года 40 недель назад
2 года 40 недель назад
2 года 40 недель назад
2 года 40 недель назад
2 года 40 недель назад
2 года 40 недель назад
2 года 40 недель назад