СВЕЖЫЯ СЛОВЫ

RSS Feed
Сярэдняя: 5 (238 галасоў)

Сад зацвiў бялёсым пухам,
Быццам пена з аблакоў.
Як духмянай завiрухай
Цiсне вечар ад стагоў.

I ляцiць праз наваколле
Пiск малiнаўкi малой.
А над лесам i над полем -
Пчол галодных звонкi рой.

Прамяце па градцы белым,
Быццам крыльцы матылькоў.
У расчыненыя дзверы
Кiне жменьку свежых слоў.

29.04.2013