Я іду...
RSS FeedСёння я незвычайна радасны,
Ну, не хлопец —
усмешка адна:
Цеплынёю дваццаціградуснай
Абагрэла мяне вясна.
Люстры-лужыны
проста ў вочы
Сотні сонцаў мне навялі.
I лягчэй,
і прыемней крочыць
Па сырой, атагрэтай зямлі.
I паветра здаецца мядовым,
I нябёсы —
чысцей і сіней.
Я іду — дваццацігадовы,
I дзяўчаты глядзяць на мяне.
I, напэўна, таму,
што рады я
Захапленню ў вачах дзяўчат,
Так пяшчотна спявае радыё,
Так свавольна звініць ручай.
А каб сум, як атрутны стронцый,
Супыняючы кроў, не лез,
Вось вазьму ў спадарожнікі сонца
I на ноч не пушчу за лес.
I з ягоным святлом непатушаным
Абыду ўвесь зямны прасцяг,
Незвычайна шчаслівы і ўзрушаны,
Перапоўнены прагай жыцця...
Апошнiя водгукi
2 года 40 недель назад
2 года 41 неделя назад
2 года 42 недели назад
2 года 42 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад