чалавек

RSS Feed

Вясна пяе, i свiшча, i шчабеча...

Яшчэ не ацэнена

Вясна пяе, i свiшча, i шчабеча, -
На паплавах, на нiвах, у лясах, -
I ўсюды просьба чутна: "Чалавеча!
Пачуй сябе ў шчаслiвых галасах!"
Вясна гудзе, i зумкае, i крэхча -
На доле, у паветры, на вадзе, -
I ўсюды тая ж просьба: "Чалавеча!
Пачуй сябе ў нас! А то - быць бядзе!.."

Вясною пахне снег...

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)
Калі зіма за палавіну стане
І сонца павышае кругабег,
Аднойчы здзівіцеся ўранні —
Вясною пахне снег.

Снег пахне талаю вадою,
Травой,
Ў аздобе чыстае расы,—
То моліцца жыццю карэнне
          пад зямлёю,
Яго, карэння, галасы.

Так і твая душа,
Так і душа народа —
Заўжды жывая,
Як тут ні кажы,
І, гледзячы якая пара года,—
Цвіце, красуе
Ці змагаецца ў цішы.

Пупышкі на вербах гнуткіх...

Сярэдняя: 1 (1 голас)

Пупышкі на вербах гнуткіх
Гэта вясны пачатак.
У тэлефонных будках
Пачуўся шчэбет дзяўчатак.

Хоць халадком яшчэ вее,
Жанкі басаножкі абулі.
Сон прадаюць на скверах
Прыгарадныя бабулі.

У бляску і сонечным дыме
Вуліцы і дарожкі.
Усе мы вясной маладыя
I звар’яцелыя трошкі.

Жонка ад вокнаў гоніць:
— Куды ты, куды пазіраеш
Насупраць мяне на балконе
Дзяўчына ужо загарае.