У НЕМЫМ ЗАХАПЛЕННI

RSS Feed
Сярэдняя: 5 (265 галасоў)

Званы пяюць вербнай нядзелi,
А зямля спiць зiмовым сном.
Гракi да хат не даляцелi
I не кранулi крыг крылом.

Рве вецер i зрывае хустку,
Пазёмка цягнецца за лес.
Счарнеўшы снег таўсценнай лустай
I словы: «Лазар уваскрос!»

Яшчэ адзiн студзёны тыдзень,
Званы не перастануць пець.
Цяпло ўсiм нясi, Вялiкдзень!
Перад святлом адступiць смерць.

Сяргей Брандт, 24.03.2013

Вельмi прыемна слухаць вершы

Вельмi прыемна слухаць вершы на роднай мове.Дзякуй