Вясна

RSS Feed
Яшчэ не ацэнена

Ідзе вясна ўжо, дзякуй Богу!
Згінуў снег з сырой зямлі;
Папсавала гразь дарогу,
Перавалы загулі.

Сонца грэе, прыпякае;
Лёд на рэчцы затрашчаў.
Цёплы вецер павявае,
Хмар дажджлівых нам прыгнаў.

Вось і бусел паказаўся,
Гусі дзікія крычаць,
Шпак на дубе расспяваўся,
Жураўлі ужо ляцяць.

I зіма, як дым, прапала!
Зелянее луг, ралля.
Як ад болю, ачуняла
Наша родная зямля.

водгук пра верш

Верш вельмі спадабауся.
Творчасьць Якуба Коласа-гэта нацыянальны скарб.
Па яго творам патрэбна вучыцца,як паважаць сваю краіну,народ і мову.
Мне зауседы прыемна чытаць усе беларускае.
З павагай-Лявон.