Юрась Свірка
RSS FeedЗямля чакае першага штуршка...
Зямля чакае першага штуршка,
Ды не таго, каб знікла ўсё жывое,
А весняга, каб звонам ручайка
Азвалася дыханне трапяткое
Дзіцяці, васілька і жаўрука,
I каласка — асновы ўсіх асноў:
Без хлеба нельга жыць, як і без міру.
I без дзіцячых мілых галасоў
Зямля, як тлен і як маўчанне жвіру.
Штуршок вясны! Як непадобны ён
На той, якому нашы ўсе праклёны,
Крыніц ён заглушае перазвон,
Праходзіць смерчам па зямлі зялёнай.
Зямля наліта сокам веснавым.
Карэнне грэе дабратою маці.
Жаданне жыць у тым штуршку зямным
Ад каласка, травінкі — да дзіцяці!
Апошнiя водгукi
2 года 40 недель назад
2 года 41 неделя назад
2 года 42 недели назад
2 года 42 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад