Ірына Хадарэнка
RSS FeedВішнёвых кветах файны пах...
Вішнёвых кветах файны пах
П’яніць салодкім мёдам.
Вясна праскоквае ў вачах
Чароўным карагодам.
Яна бяжыць, нібы дзіця,
З усмешкаю на твары.
У ёй кіпіць струмень жыцця,
Натхнёнасці і мары.
Палі, узгоркі і сады
Ажыўлены адразу.
Чаму ж сумую я тады?
На жаль, няма адказу…
Вясна… Цябе даўно чакалі...
Вясна… Цябе даўно чакалі,
Цябе гукалі: “Прыйдзі хутчэй!”
Жанчыны вусны падфарбавалі,
Знікае смутак з людскіх вачэй.
Пасля працяглай зімовай спячкі
Павыпаўзалі ўсе з нор сваіх.
Ды толькі радасць – як скрып наждачкі,
Што закранае мой чулы слых.
Вясновы самнамбулізм
…І тая вясна, быццам дзева старая,
Нагнала мне ў сэрца самотную зграю.
Упарта зімовая коўдра не тае,
І смутку матыў усё грае ды грае…
Апошнiя водгукi
2 года 35 недель назад
2 года 36 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад