Мікола Яцкоў
RSS FeedІ нанова красавік пачне адлік
Кастусю Арцямкову
І нанова красавік пачне адлік,
І ад гэтага, мой браце, не ўцячэш...
А наперадзе - схаванага падлік,
А калі - ніхто не ведае яшчэ.
Будуць дні красавіковых завірух,
Будзе лёсу падуладны шлях,
І - маўклівых нашых продкаў круг,
Нашай хаты непарушны дах.
Галчыных гнёздаў
Галчыных гнёздаў
папахі лахматыя
грэюць галовы
азяблым бярозам…
Будзе ўсё проста,
і знікнуць над хатамі
снежныя словы,
зімовыя слёзы...
Дачакаўся вясны і пайшоў
Памяці Аркадзя Паўловіча
Дачакаўся вясны і пайшоў
Да прадзедавых белых жытоў,
У бязмежжа, дзе Ліда-каханка
Шсё глядзіць з-пад далоні ля ганка,
А на вуснах - маўклівы папрок:
"Ну, нарэшце, а мой ты дзядок!.."
Апошнiя водгукi
2 года 40 недель назад
2 года 41 неделя назад
2 года 42 недели назад
2 года 42 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад