Анатоль Вярцінскі
RSS FeedВеснавое
Прачынаешся раніцою —
табе ў вочы ударыць святло.
He пазнаеш свайго пакою,
у ім змроку нібы не было.
У ім водсвет вясны бясхмарнай,
поўны ён маладога святла.
Зайка — промень жывы, янтарны
на сцяне, на абрусе стала.
Яго ўбачыш — дзяцінствам павее
і яшчэ нечым светлым такім,
што, як радасная надзея,
авалодае сэрцам тваім.
Нібы дзеўчыне закахана
ў вочы ясныя глянуў ты,
ці пачуў голас маці рана,
поўны ласкі і дабраты.
Ты падыдзеш, усхваляваны,
да акна, скажаш: «Добры дзень!»
Добры дзень, веснавыя туманы!
Добры дзень, веснавы прамень!
Апошнiя водгукi
2 года 41 неделя назад
2 года 42 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад