Ангеліна Дабравольская

RSS Feed

Будзе тое, што будзе...

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

(згадка "Нельга забыць..."
Ул. Караткевіча)

...Так,
будзе тое,
што будзе...
і ПРЫЙДЗЕ ТОЕ,
што стане.

і вершам
ляжа дарога -
у надзею,
пяшчоту,
растанне.

Мелодыяй до дыезу -
самотна і грацыёзна -
заплача галінка бэзу,
стуліўшы свае пялёсткі,

і тое, што па-за смехам
і стогнам, па-за лістамі -
абудзіцца даўнім рэхам, -
пяшчотным і дзіўным рэхам -

і -
ЯВАЮ
ЎРЭШЦЕ
СТАНЕ!...

Быць не хачу прыгожай...

Яшчэ не ацэнена

Быць не хачу прыгожай,
быць не хачу шчаслівай –
толькі выратуй, Божа!

У белую квецень слівы
з чорнае краскі ночы
падаюць зор пялёсткі…

Мне б –
дзіцячыя вочы –
ані дробнае слёзкі…

Мне –
з дзіцячай далоні –
зіхатлівы каменьчык,
Зёлачку-падарожнік,
што каленку залечыць…

Дрэву –
нашто прыгожым?..
Красцы –
нашто шчаслівай?..
Толькі б,
ласкаю Божай, -
Дзеці
ды квецень слівы.

1995

Вiншую з гадавiнаю... растання

Яшчэ не ацэнена

Віншую з гадавінаю…
растання.
Грамніцы прамінулі,
лёд растануў,
і пазакрасавіцкі успамін
адкрасаваўся краскай -
першацветам.
І сонца пакацілася на лета.
І зноў –
гудзе пчала, цвіце язмін,
і сябра мой у свеце –
не адзін.

Калі ж табе самотна,
скрушна стане,
успомні:
“…з гадавінаю растання”.

Усе аўтары