Віктар Шаціла
RSS FeedВЯСЕННЯЕ ШЧАСЦЕ
Калi паводка усiх знясе
I снег апошнi ушчэнт расплавiць,
Мне будзе радасна у вадзе,
Якая хату мне заплавiць.
I адзiчэлы, i нямы,
Душой злаулю я венчык шчасця,
Якi не бачыу у зiмы,
Якi разломвалi на часткi...
Цяпер вiтаць мне сiнi свет!
Ляцець вадой у час адлiгi!
I не пакiнуць нават след
Ад самай тонкай, беднай крыгi!
ЗАМАЛЁУКА
Лапаталi дэманы крыламi
На свiтанку; недзе, каля гор,
Дагарэлi рэшткi сiнiх зор;
Куст лазы кранууся з павукамi;
Адыходзiлi вышэй казлы;
На вяршынях скал былi арлы;
Кветкi уздыхалi; скрозь на сцежках
Змеi прапаузалi; у паумежках
Росы блiскалi з былога дня!
Там застацца мусiу шчасця свет.
Але сам здрабнеу на ясны след...
Ой, да самай галавы...
Ой, да самай галавы
Затапiла паплавы.
Валасы рудой травы -
Каласочак нежывы...
Ды смяялiся усё Вы:
"Глянь, рышток якi крывы".
Бачу: квецень крапiвы-
Васiлёчак палявы!
Апошнiя водгукi
2 года 35 недель назад
2 года 36 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад