Лявон Неўдах
RSS FeedДАРАДЦА ВЯСНЫ
Вясна -- як сам, як свае гады.
Пасля зімы душа ледзь-ледзь не плача,
бо на радзіме зноў цвітуць сады,
сады маёй сталіцы -- вёскі Радчыцк.
Дзе звыклыя, як пясок дарог,
гучанне мовы старажытнай песняй,
палёў прасторы і лугоў разлог,
і неба, у каторым птушкам цесна.
Вясна -- як праўда, у кожнага свая
(няма для ўсіх універсальнай праўды).
Калі сам-насам з ёй -- яна мая
на той зямлі, дзе мне як сыну рады.
Дзе ўспорхваюць на сцежках жаўрукі,
дзе коціцца са стрэх бусліны клёкат,
дзе філасофствуюць да ночы мужыкі
пра блізкі свет і свой надзённы клопат.
Вясна -- як выбар, раз і назаўжды,
як доўга жыць і смерці не баяцца.
Сівабародыя
дзяды,
з вас я адзіны ёй дарадца.
Жыві, вясна палеская! Жыві,
квітнеючы ў маёй душы усцешна...
...Галавакружэнне ад любві
да той зямлі, дзе ў небе птушкам цесна.
Шаноўны крытык, гэта дрэнны верш...
Шаноўны крытык, гэта дрэнны верш:
не то каб вельмі крыўдна за дзяржаву;
было -- і гордасць адчуваў не менш...
Ды хочацца цяпер вясенняй славы.
Было: і я такога натварыў
ні то ў натхнённым, ці ў спакойным стане...
Ды журавель, якога блаславіў,
жыруе ўзімку ў Афрыцы ў саване.
Па ўсіх прыкметах -- надыход вясны:
гракі, шпакі, ляцелі нізка гусі...
Напэўна, зноў да рэчышча Дзвіны
мой паэтычны журавель вярнуўся.
Хай лётае, у вырай свой ляціць,
душу вярэдзіць і казыча нервы!
Шаноўны крытык, небам трэба жыць,
тады й Радзіма не падасца фермай.
Апошнiя водгукi
2 года 42 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 44 недели назад
2 года 44 недели назад
2 года 44 недели назад
2 года 44 недели назад
2 года 44 недели назад
2 года 44 недели назад
2 года 44 недели назад
2 года 44 недели назад