Алесь Мацулевіч
RSS FeedГуканне вясны
Гуканне вясны
Зіму перачакалі мы,
пражылі, перазімавалі,
намучыліся ад зімы –
і па вясне засумавалі.
На ўсё мы згодныя! Прыходзь
з блінамі, шашлыкамі, юшкай!
Цябе мы будзем сустракаць
усёю чарадою дружнай!
З палону вызвалена ты.
Прыедзь з латкамі і са слупам
на сонечным кані гнядым
прыгожаю дзяўчынай любай!
Бы дзідай, слупам снег гані,
што сыпле, камякамі валіць!
Прымчы дзяўчынай на кані!
Мы па табе засумавалі!
Дыханне вясны
Дыханне вясны
Да Сонца ў планет карагодзе
наш край зямны шар павярнуў –
у парку зіму мы праводзім
і дружна гукаем вясну.
“Вясна з галавой кучаравай,
прыйдзі, страх на снег нагані!”
Распальваем вогнішча жвава
і палім зіму на агні.
Палез па слупу ледзяному
за прызам учэпісты хлопец.
Балеем, глядзім. Невядома,
ці ўніз саслізне, ці прыхопіць.
Захоплена кідае снежкі
ў мішэнь на фанеры дзяўчына.
Ад нас усіх просьбу вясне кінь,
каб сонейка не прытушыла!
Вясны адчуваем дыханне
і пах шашлыкоў ды бліноў.
Мароз безнадзейна ўздыхае
і ўкладвае ў ножны клінок.
“Завеі мяне вінавацяць
у слабасці. Годзе! Маўчыце!
Канчаю з вясной ваяваць я:
вясну ўжо не перамагчы мне”.
Апошнiя водгукi
2 года 38 недель назад
2 года 39 недель назад
2 года 40 недель назад
2 года 40 недель назад
2 года 40 недель назад
2 года 40 недель назад
2 года 40 недель назад
2 года 40 недель назад
2 года 40 недель назад
2 года 40 недель назад