Міхась Карцялёў
RSS FeedАбуджэньне.
Абуджэньне.
І пабягуць зноў ручаіны,
І пацягнуць, як здаўна,
Пачуцьцяў новых залаціны
Да грудзей белага руна.
І вераб’і вясну азначаць,
І пер’е ў дзюбах панясуць,
І пошасьці ад нас, лядашкай,
Па стрэхах дома ападуць.
І жаўрукі ўзьляцяць бязважка,
І чарку з сонейкам кульнуць,
І ўславяць новай песьняй бражнай
Жыцьцё зямное і вясну.
-19.02.17.
Сакавік жывіць корань...
Сакавік жывіць корань,
Красавік квеціць гольле,
Май, зялёнай лістоты
Накідае з падолу.
Мноства птах ды саловак
Утуліць шчодрае лета,
Дасьць дыямэнтаў росных
Да людское патрэбы.
Усякветна жыцьцё
Зашчыруе ад Бога,
Ад праростка свайго,
Да калосься на полі.
-04.04.15.
Апошнiя водгукi
3 года 6 дней назад
3 года 1 неделя назад
3 года 2 недели назад
3 года 2 недели назад
3 года 3 недели назад
3 года 3 недели назад
3 года 3 недели назад
3 года 3 недели назад
3 года 3 недели назад
3 года 3 недели назад