Наталля Каліцька
RSS FeedГрамнічная свечка
Вясна маладая
ўжо на парозе.
Нясмелыя промні
глядзяць ў акно.
Агеньчыкам веры
ў далёкай дарозе
Грамніцы васковай
Святло.
Яшчэ ледзянеюць
вяснянкі ў сумётах,
А хочуць да сонца
ўзняцца даўно.
Сагрэе заўсёды
ў жыццёвых няўзгодах
Грамнічнае свечкі
Цяпло.
Імкнуцца да плыні
падталыя воды.
Дажджынкі- ільдзінкі
ляцяць на далонь.
Спрадвечнай надзяй
на новыя ўсходы
Грамнічнае свечкі
Агонь.
Каранавірусная вясна
Не вол бушуе – СОVID-19,
Каронай душыць, быццам бы пятлёй,
Але мы будзем ўсё роўна сеяць,
Заворваць вірус свежаю раллёй.
Вучылі продкі нас калісьці:
“Памерці мусіш, але жыта сей.
На дол заўсёды лёгка упасці,
А выстаяць – заўжды цяжэй”.
І зерне будзе прарастаць з надзеяй
На сонца, дождж і нашую любоў.
А мы маліцца ды прасіць у Бога,
Каб кожны выстаяў і быў здароў.
Шпакі
Павесялеў уранку сад –
Шпакам- суседзям вельмі рад.
Іх песня снілася зімой
здзічэлай яблыні старой.
Чакала груша спевакоў,
крылатых весніх смельчакоў.
Яны ляцелі многа дзён
з вятрамі, сцюжай на абгон.
Для вішні чорныя шпакі,
нібы кахання смалякі –
Абудзяць у памяці галін
нямала радасных хвілін.
Шпакі прынеслі ў сад вясну –
і стала саду не да сну.
Шчаслівым хоча быць і ён
зялёнай мірнаю вясной.
Апошнiя водгукi
2 года 40 недель назад
2 года 41 неделя назад
2 года 42 недели назад
2 года 42 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад