Галіна Лазіцкая

RSS Feed

Павер'е

Яшчэ не ацэнена

Калі ж на Грамніцы
Нап'ецца певень вадзіцы -
Казалі так нашы дзяды -
Здадуцца снягі і завеі
Па даху зазвоняць капелі
Адыйдуць раней халады.
Аколіца скрозь ажывіцца
Крыгі ўзнімуць крыніцы
Адчуецца подых вясны.
Вербачкі ўраз набрыняюць
Нібы ад сну ачуняюць
Спрабуюць на спеў галасы
Птушачак хоры.
Гамонка напоўніць прасторы:
Праводзіны доўгай зімы!

Усе аўтары