Таццяна Цвірка
RSS Feed* * * Замяцеліў вішанькамі май...
* * *
Замяцеліў вішанькамі май.
Сыпле й сыпле, несупынны гэткі.
Прыгаршчамі поўнымі збірай
У траве пялёсткі, як манеткі.
Языком іх вецер зліжа, ах!
Не паспее і на смак забыцца –
Вішнямі-каралямі ў садах
Палахліва ліпень загарыцца.
* * *
8 сакавіка
8 САКАВІКА
Вясна, на жаль, хварэла ў дзень такі,
Адлежвалася ў лесе, бліз дарогі.
Спяшалася праз Нёман, напрасткі,
Ды па калена замачыла ногі.
Але сняжок не сапсаваў настрой.
Аб коцікі вярбы мы рукі грэлі.
На мосце, над шумліваю ракой,
Сакавіка бязвусага сустрэлі.
І ён, гуллівы, лёгкі, малады
Нам сто гадоў з усмешкай напрарочыў.
…На мост той я праз многія гады
Сакавіку свайму аддзячыць крочу.
вясновы ранак
ВЯСНОВЫ РАНАК
Прыслухайся… Якая цішыня.
Нячутна воблакі плывуць бясконца.
І пяць імгненняў да пачатку дня.
Вось-вось адкрые вейкі сонца.
Выходзь. Вясны світанак сустракай.
Нагамі босымі зямлю памацай.
Прымі той ранак, як нябесны рай.
І ён цябе аблашчыць, нібы маці.
Удыхні на досвітку ўвесь хмель начы,
Забудзь пра крыўды, добрае успомні.
І музыка ў думках загучыць.
Яе зайграюць сонечныя промні.
* * *
Апошнiя водгукi
2 года 35 недель назад
2 года 36 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад