Еўдакія Лось
RSS FeedЖанчыны ў вёдры сінь рачную ловяць...
Жанчыны ў вёдры сінь рачную ловяць,
Падласых пасвяць хлапчукі кароў.
Бэз цвіце, —
яго ніхто не ломіць,
Апроч залётных стэпавых вятроў.
Імчыць цягнік — расхрыстаныя грудзі,
Ледзь прабівае водару паток...
Што гэткага наперадзе не будзе —
Нібы шкадуе голасна гудок.
Ландышы
Белыя духмяныя званкі
Ландышамі хораша завуцца.
He ўтрымаеш — скоцяцца з рукі,
Аб зямлю малыя разаб'юцца.
Асцярожна ландышы тулю,
Да грудзей тулю лясную квецень
I лагодна слухаю зямлю —
Самую званчэйшую на свеце.
Апошнiя водгукi
20 недель 6 дней назад
21 неделя 6 дней назад
22 недели 5 дней назад
22 недели 6 дней назад
23 недели 1 день назад
23 недели 2 дня назад
23 недели 2 дня назад
23 недели 2 дня назад
23 недели 2 дня назад
23 недели 2 дня назад