Надзея Шылавец
RSS FeedВясна ў дарозе
Яшчэ ўсюль навокал снег
Ляжыць, бы белая спадніца.
Сустрэць вясны прыемны смех
Ніяк не дасць зіма-царыца.
Бывае, промні сонца б’юць
У шкло акна ад спазаранку.
І з шумным звонам дзетвара
Ужо бяжыць гуляць на ганку.
Прыемна капае капель,
І снег, што быў, ужо падтаяў.
Нам чутны многіх птушак спеў,
У душы – зімовы лёд растаяў.
А сэрцу хочацца спяваць
Вясновы гімн: і ўдзень, і ўночы.
А сэрцу хочацца любіць,
Каханаму глядзець у вочы.
Першы гром
Сабою сонца засланіўшы,
Размову хмары пачалі,
Што зіму доўгую, стаміўшы
Сугробы снега забралі.
Вятры ганяюць іх па небе,
Бо ўсе чакаюць гром з дажджом.
А хмарам спрэчка толькі трэба –
Не хочуць ладзіць з Перуном.
Злуецца бацька наш нябесны,
Што згоды з імі не знайшоў,
Паслаў за хмарамі здалечы,-
І неўзабаве дождж пайшоў.
Грымела моцна па акрузе,
Маланка бліскала ўначы,
Стаялі лужыны на лузе –
Напітак водны зберагчы.
Суціхла ў цемрачнай глушы,
Калі ўсе хмары ўплылі.
Ім лёгка стала на душы,
Пакінуўшы свой след зямлі.
Подых вясны
Чароўны дзень вітае золак
І птушак гоман заліўны,
Трымценне тоненькіх галінак
На цёплым веснавым вятры.
А хмаркі носяцца па небе,
Бы ў прасторы караблі,
І не сумуюць больш па снезе –
Яны свабодны ад зімы.
Пачуўшы грому першы рокат,
Усе дзеці выбягуць з дамоў
Сустрэць вясны забаўны топат
І лёгкі подых туманоў.
Вясна прабудзіць усё жывое
Ад доўгай спячкі снегавой,
Зямля напоіць маладое
Карэнне змерзлае вадой.
Усе дрэвы зацвітуць у садах
Вясёлкавай прывабнасцю,
А свежасць і паветра пах
Напоўняць сэрца радасцю.
Апошнiя водгукi
2 года 40 недель назад
2 года 41 неделя назад
2 года 42 недели назад
2 года 42 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад
2 года 43 недели назад