Тамара Абрамчук
RSS FeedЗавіруха
Завіруха ў душы не дае мне спакою:
Ужо зіма адышла, а ў сэрцы мароз.
Ты заўжды спрабаваў захапіць маю Трою,
Ды вось толькі не той абіраў усе воз.
Мы змагацца з табой колькі раз адмаўлялісь,
Каб іскрынкі кахання хоць так зберагчы.
Але столькі ж разоў у сабе зачынялісь,
Каб увесь цяжар з сабой па жыцці не цягчы.
Так халодна вясной не было мне ніколі.
Успамінаю гісторыю зноў я і зноў:
Сьрод вякоў адшукаць бы і мне маю волю
Ды прачнуцца ад мрозных, падманлівых сноў.
2017
Апошнiя водгукi
20 недель 5 дней назад
21 неделя 5 дней назад
22 недели 4 дня назад
22 недели 5 дней назад
23 недели 9 часов назад
23 недели 1 день назад
23 недели 1 день назад
23 недели 1 день назад
23 недели 1 день назад
23 недели 1 день назад